Прудо́ўка, Прусаўка — рака ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ліпа (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 26 — С. 262. км (18,5 км, 12,5 км з іх на тэрыторыі Чачэрскага раёна). Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёна, вусце прыкладна за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудня Дудзіцкая, прыкладна за 1 км ад былой вёскі Дудзічы Чачэрскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор нізінны.

Каля ракі вёскі Забалоцце, Рудня Дудзіцкая. Таксама каля ракі знаходзіліся былыя вёскі Харашоўка, Халочча, Дудзічы, былыя пасёлкі Паскубаўка, Новы Шлях.

Літаратура

Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа