Лукаш Цясак (; нар. , Ж’яр-над-Гронам, Славакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Пагронне» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Клубная кар’ера Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе клуба «Дубніца», пазней гуляў у Славакіі за «Жыліну», «Рымаўску Собату», «Сеніцу» і «Татран». У складзе «Жыліны» двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату Славакіі (2007/08, 2008/09).

У жніўні 2010 года падпісаў кантракт с луганскай «Зарой», стаўшы такім чынам першым славацкім футбалістам ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. За два сезоны правёў 33 матчы ў чэмпіянаце Украіны і 4 матчы ў Кубку, пасля чаго пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2012 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якое тады выступала ў ФНЛ. Па выніках сезону 2013/14 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу, сам быў прызнаны найлепшым абаронцам у сезоне ФНЛ. Пачынаў сезон 2014/15 у Прэм’ер-лізе ў складзе «Тарпеда», але хутка з-за фінансавых праблем пакінуў каманду і стаў іграком тульскага «Арсенала», які таксама толькі атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе. Па выніках сезону 2014/15 «Арсенал» зноў вылецеў у ФНЛ, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2016 года разарваў кантракт з «Арсеналам» і ў лютым стаў іграком казахстанскага «Кайрата», куды яго запрасіў галоўны трэнер Аляксандр Барадзюк, з якім Лукаш разам працаваў у маскоўскім «Тарпеда». 8 сакавіка 2016 года дэбютаваў у новай камандзе ў матчы за Суперкубак Казахстана супраць «Астаны», у серыі пенальці забіў вырашальны гол, чым прынёс трафей сваёй камандзе (0:0, па пенальці 5:4). У ліпені 2016 года з-за перавышэння колькасці легіянераў у камандзе быў адзаяўлены з «Кайрата» і неўзабаве вярнуўся ў тульскі «Арсенал». 30 кастрычніка 2016 года ў матчы з «Уфой» атрымаў траўму, з-за якой больш не з’яўляўся на полі, і ўзімку пакінуў каманду.

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»Словак Тесак стал игроком "Гомеля". У складзе «Гомеля» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. 18 лістапада 2017 года ў матчы з «Мінскам» (2:0) адзначыўся дублем.

У студзені 2018 года пакінуў гомельскі клуб"Гомель" расстался с Тесаком і неўзабаве далучыўся да клуба другога дывізіёна Славакіі «Пагронне»Тесак перешел в клуб 2-го дивизиона Словакии.

Міжнародная кар’ера 5 верасня 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славакіі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Іспаніі (0:2).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Славакіі (2): 2007/08, 2008/09 Уладальнік Суперкубка Казахстана: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Славакіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Славакіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пагронне Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Кайрат Алматы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Татран Прэшаў Катэгорыя:Ігракі ФК Сеніца Катэгорыя:Ігракі ФК Жыліна Катэгорыя:Ігракі ФК Рымаўска Собата Катэгорыя:Ігракі ФК Дубніца