Віталь Балашоў (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.

Клубная кар’ера У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ горада Авідзіяпаль, пазней перабраўся ў адэскі «Чарнаморац». У 2008 годзе трапіў у асноўную каманду адэсітаў, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 9 мая 2009 года, правёўшы на полі другі тайм матча супраць днепрапятроўскага «Дняпра» (1:4). У сезоне 2009/10 з чатырма галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, аднак «Чарнаморац» па выніках сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. У сезоне 2010/11 адэскі клуб заняў другое месца ў Першай лізе і вярнуўся ў элітны дыівізіён.

У ліпені 2013 года быў аддадзены ў арэнду ўжгарадскай «Гаверле» на сезон 2013/14. У першай палове 2014 года не гуляў, па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Чарнаморац». У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў адэскі клуб, а ў студзені 2016 года пасля прагляду стаў іграком кракаўскай «Віслы». У чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў пакінуў польскі клуб. У лютым 2017 года стаў іграком малдаўскага клуба «Мілсамі», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату краіны.

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Іслач»"Ислочь" подписала украинского нападающего. Стаў асноўным нападнікам каманды, аднак у кастрычніку выбыў з-за траўмы. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь".

У сакавіку 2018 года прыбыў на прагляд у данецкі «Алімпік» і ў выніку папоўніў склад клубаВиталий Балашов стал игроком Олимпика. У жніўні 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў», аднак ужо ў кастрычніку разарваў кантракт і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з Песчанакопскага, аднак так і не згуляў за яе.

У сакавіку 2021 года далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», дзе гуляў да чэрвеня. У жніўні 2021 года перайшоў у «Актабэ», пакінуў клуб у студзені 2023 года. У сакавіку 2023 года трапіў у заяўку «Турана» ў другім дывізіёне Казахстана.

Міжнародная кар’ера З 2006 па 2009 год прыцягваўся да гульняў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012 годзе выступаў за моладзевую зборную Украіны.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2016/17 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац-2 Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Мілсамі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Актабэ Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Туркестан