Павел Мягкоў (нар. , , Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мелітопальскага футбола, дарослую кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Алком» у Другой лізе. У пачатку 2011 года, пасля таго як «Алком» спыніў існаванне, перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў выступаць за моладзевы склад. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 20 лістапада 2011 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста» (1:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе «Зары» не здолеў, згуляўшы за клуб толькі ў чатырох матчах Прэм’ер-лігі.

У лютым 2015 года перайшоў у «Александрыю». Па выніках сезона 2014/15 клуб перамог у Першай лізе і выйшаў у Прэм’ер-лігу. На працягу двух сезонаў Мягкоў выступаў за «Александрыю» ў Прэм’ер-лізе, правёўшы 19 матчаў і забіўшы 2 гола.

У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»«Минск» подписал контракт с украинским защитником Мягковым. football.by.. У складзе «Мінска» стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі левага абаронцы ці апорнага паўабаронцы. У снежні 2017 года стала вядома, што па заканчэнні сезона Мягкоў пакідае беларускі клубПавел Мягков: принял решение досрочно покинуть «Минск», уже есть несколько вариантов . matchday.ua..

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у ровенскі «Верас»Кулинич и Мягков могут покинуть «Минск». by.tribuna.com., і ў лютым афіцыйна стаў іграком гэтага клуба. У ліпені 2018 года, пасля таго як «Верас» памяняўся са «Львовам» месцам у Прэм’ер-лізе, пакінуў каманду. 26 верасня таго ж года перайшоў у польскі «Рух» з Хожава, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2019 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год.

У верасні 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў іграком запарожскага «Металурга». Сезон 2020/21 правёў у крамянчугскім «Крэміні», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Краматорск». Пакінуў гэты клуб летам 2022 года.

Міжнародная кар’ера У студзені 2012 года быў выкліканы Паўлам Якавенкам у склад моладзевай зборнай Украіны для ўдзелу ў Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Правёў на турніры адну гульню — 22 студзеня 2017 года супраць Латвіі (2:0).

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2014/15

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Алком Мелітопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Роўна Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Хожаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Крэмінь Крамянчуг Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск