По́ўчын — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, на поўдзень ад вёскі Поўчын.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 3,15 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, стужкападобнай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Берагі пераважна высокія, пясчаныя. Заходнія берагі забалочаныя. Берагавая лінія ў заходняй частцы возера звілістая.
Літаратура — С. 246.
Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 4.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці