Борха Дакаль Сайс (; нар. , , Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Борха з’яўляецца выхаванцам клуба «Расінг» з Сантандэра. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 19 жніўня 2012 года ў матчы Сегунды супраць «Лас-Пальмаса» (0:1). Па выніках сезону 2012/13 «Расінг» выбыў у Сегунду B, і ў ліпені 2013 года Дакаль перайшоў у іншы клуб Сегунды — «Мірандэс». У жніўні 2015 года вярнуўся ў «Расінг».
У ліпені 2016 года стаў іграком славацкага клуба «Сеніца», аднак з-за траўмы згуляў толькі ў двух матчах. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з БрэстаДмитрий Мозолевский и испанский хавбек Борха Докаль стали игроками брестского "Динамо". Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 чэрвеня 2017 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць наваполацкага «Нафтана» (2:0). Аднак, замацавацца ў складзе «Дынама» не здолеў, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў брэсцкі клубВуячич, Этунди, Докаль и еще два игрока ушли из брестского "Динамо".
У чэрвені 2018 года стаў іграком клуба трэцяга дывізіёна Іспаніі «Хімнастыка» з ТорэлавегіЭкс-защитник брестского "Динамо" продолжит карьеру в команде 3-го дивизиона Испании, пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19 і завяршыў прафесійную кар’еру.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг B Сантандэр Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Сантандэр Катэгорыя:Ігракі ФК Мірандэс Катэгорыя:Ігракі ФК Сеніца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хімнастыка Торэлавега