Праці́ўніца — рака ў Быхаўскім і Магілёўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лахва (басейн ракі Дняпро).

Даўжыня ракі 11 км, з іх 10 км на тэрыторыі Магілёўскага раёна. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў Быхаўскім раёне, за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Ямішча, на паўднёвай ускраіне былой вёскі Пралетарый. Упадае ў Лахву прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Досава Сяліба Магілёўскага раёна, за 0,6 км на паўночны захад ад аўтамабільнай дарогі (Магілёў — Бабруйск).

Каля ракі вёскі Новая Культура (нежылая), Дасовічы, Падброддзе.

Літаратура

Ліст карты N-36-73. Выданне 1979 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Лахвы