«Mean» (бел. «Нікчэмны») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 7 сакавіка 2011 на кантры-радыё, а 13 сакавіка песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае залаты статус у Канадзе і тры плацінавыя сертыфікацыі ў ЗША. 12 лютага 2012 года песня атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі.

Інфармацыя «Mean», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Упершыню песня выйшла ў якасці прома-сінгла 17 кастрычніка 2010 года, а 7 сакавіка 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага сінгла. Праз чатыры дні, 13 сакавіка, кампазіцыя выйшла на СD. У інтэрв'ю спявачка адзначала, што прысвяціла песню тым людзям, якія крытыкуюць кожны яе крок і не задумваюцца над тым, як яна сябе адчувая праз іх словы. Пазней стала вядома, што Свіфт напісала песню пра крытыка Боба Ляўседза, які напісаў разгромную і абразлівую рэцэнзію на выступленне Тэйлар на прэміі «Грэмі 2010».

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

«Mean» стаў 13-ым запар сінглам Свіфт, які ўвайшоў у дзесятку найлепшых песень Hot Country Songs: пікам псені стала 2 прыступка. У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл заняў 11 месца. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 45 пазіцыі, а ў Канадзе трапіла ў дзясятку найлепшых.

Песня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі.

Кліп на песню, які быў зняты ў Лос-Анджэлесе, выйшаў 6 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Дзіклан Вайтблум. 

Патаемнае пасланне — «I Thought You Got Me» (бел. «Я лічыла, ты мерамог мяне»).

Версіі Лічбавая дыстрыбуцыя / Абмежаваны тыраж CD-сінгла "Mean" – 3:58

 Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2010-2011)Вышэйшаяпазіцыя ARIA45 Canadian Hot 10010 Gaon92 Billboard Hot 10011 Country Digital Songs1 Hot Country Songs2

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2011)Пазіцыя US Country Songs24