«The Story of Us» (бел. «Гісторыя пра нас») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 19 красавіка 2011 на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША.
Інфармацыя «The Story of Us», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. У якасці сінгла песня выйшла 19 красавіка 2011. Песня атрымала змешаныя водгукі ад крытыкаў, сярод якіх Pop Matters, Paste, The Village Voice, Taste of Country, The Oxonian Review і Rolling Stone. Па інфармацыі сайта Songfacts, гэта песня стала апошняй з тых, што Тэйлар Свіфт напісала для альбома «Speak Now».
Першапачаткова не было вядома, каму прысвечана песня. Некаторыя фанаты меркавалі, што яна пра аднаго з каханых спявачкі — Тэйлара Лотнера, якому таксама прысвечана «Back to December». Сама Свіфт гэтыя чуткі не абвяргала і не пацвярджала. Аднак пасля высветлілася, што на стварэнне гэтай кампазіцыі спявачку натхніў іншы яе малады чалавек — Джон Маер.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Як і на іншых сваіх альбомах, Тэйлар у тэксце кожнай песні напісала загалоўнымі выпадковыя на першы погляд літары, якія складаліся ў пасланне — звычайна пра тое, хто або што натхніла яе стварыць гэтую песню. У гэтай песні яна па літарах піша «CMT AWARDS», што указвае на Джона Маера, які прысутнічаў на прэміі разам са спявачкай. Акрамя таго, вядома, што Маер з'яўляецца прадметам яшчэ аднаго трэка са «Speak Now», «Dear John», і Тэйлар прызналася журналісту USA Today, што абедзве песні былі натхнёныя адным і тым жа чалавекам.
У галоўным хіт-парадзе Амерыкі Billboard Hot 100 сінгл заняў 41 месца, а ў Канадзе трапіў на 70 пазіцыю.
Кліп на песню выйшаў 24 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Нобл Джонс. Відэа было знята ў университее Нэшвіла, штат Тэнесі.
Патаемнае пасланне — «CMT Music Awards» (Назва музычнай прэміі).
Версіі Аўстралійскі CD-сінгл "The Story of Us" – 3:36 Амерыканскі абмежаваны CD-сінгл "The Story of Us" – 4:25
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2010-2011)Вышэйшаяпазіцыя Belgian Tip Chart (Flanders)15 Canadian Hot 10070 Hungarian Airplay Chart33 Billboard Hot 10041 Billboard Adult Contemporary23 Billboard Adult Top-4031 Billboard Mainstream Top 4021