Захад-2017 — сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, запланаванае з 14 па 20 верасня 2017 г. Вучэнні пад агульнай назвай «Захад» праводзяцца войскамі Беларусі і Расіі раз на 2 гады, пачынаючы з 2009 г., калі паміж кіраўніцтвам краін было падпісана адпаведнае пагадненне.

Мэта Практычная адпрацоўка пытанняў тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў на даручаных участках вайскова-аўтамабільных дарог, эвакуацыі, рамонту і аднаўлення няспраўных узораў тэхнікі і ўзбраення, разгортвання палявога магістральнага трубаправода, а таксама ўчасткаў масавай запраўкі тэхнікіПлановая подготовка к совместному стратегическому учению вооруженных сил Республики Беларусь и Российской Федерации «Запад-2017» выходит на завершающую стадию .

Склад сіл Агульная колькасць вайскоўцаў, якія прымуць удзел у вычэнні, складае 13 тысяч: 10 тысяч — беларускіх, і 3 тысячы — расійскіх. Падтрымку сухапутных падраздзяленняў будуць ажыццяўляць больш за 25 лятальных апаратаў ПКС Расіі, ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь. Усяго ў вучэннях будзе выкарыстана 680 адзінак тэхнікіГлава Минобороны Белоруссии: учение "Запад-2017" не направлено против третьих стран .

Легенда вучэнняў

Вучэнні маюць статус стратэгічных — мадэляванне паўнавартаснай вайны. 12 ліпеня на форуме АБСЕ ў Вене намеснік кіраўніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка часткова раскрыў сцэнар правядзення вучэння. Згодна з сцэнарам на вучэннях «Захад-2017» будзе распрацаваная мадэль канфлікту паміж «Паўночнымі» (Беларусь і Расія) і «Заходнімі» (кааліцыя трох дзяржаў-агрэсараў: ВейшнорыіВейшнорыя — выдуманая дзяржава, якая згодна з легендай вучэнняў «Захад-2017» суседнічае з Беларуссю. Вейшнорыя займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей., Весбарыі і Лубеніі«Вейшнорыя», «Весбарыя» і «Лубенія» нападаюць на Беларусь і Расію — сцэнар вучэнняў «Захад-2017» ФОТА). Паводле сцэнарыя, «Заходнія» спрабуюць раскалоць саюз Беларусі і Расіі, пагоршыць сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў першай, дамагчыся там змены кіраўніцтва і, выкарыстоўваючы ўсё гэта, захапіць частку Беларусі і стварыць там дзяржаву пад назвай «Вейшнорыя». Пасля чаго «Заходнія» збіраюцца ўвесці свае войскі на тэрыторыю ўсёй краіны. «Паўночныя», адпаведна, павінны гэтым планам супрацьстаяцьНа учениях «Запад-2017» противниками России и Беларуси будут «сказочные» страны .

Міжнародная рэакцыя Падчас правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў да ваенных вучэнняў ваенна-палітычнае кіраўніцтва краін-членаў НАТА і іншых еўрапейскіх дзяржаў перыядычна хвалявалі мэты і парадак правядзення мерапрыемства. Палітычныя, грамадскія і ваенныя дзеячы, аналітыкі, ваенныя эксперты выказваюць перасцярогі, што расійскія войскі, прыехаўшы на вучэнні ў Беларусь, могуць застацца ў краіне і нават распачаць баявыя дзеянні супраць суседняй з Беларуссю Украінай. 17 ліпеня 2017 г. міністр абароны Рэспублікі Беларусь А. А. Раўкоў паведаміў, што Беларусь запросіць больш за 80 міжнародных назіральнікаў, «каб яны на свае вочы пераканаліся, што вучэнні не вырашаюць тых задач, пра якія яны заяўляюць». . Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што вучэнні з'яўляюцца прыкладам узмацнення ваеннай актыўнасці ля межаў НАТА. . Злучаныя Штаты прынялі меры засцярогі, у т. л. адправілі 600 амерыканскіх дэсантнікаў у 3 балтыйскія краіны на час вучэнняў і затрымлі ратацыю амерыканскай баявой групы ў Польшчы. Начальнік генерал выказаў занепакоенасць, тым, што «яны [расійскія войскі] не збіраюцца сыходзіць, і гэта не параноя»Russia’s Military Drills Near NATO Border Raise Fears of Aggression . . Міністр замежных спраў Э. Рынкевічс сказаў, што Латвія «мае засцярогі, што расійскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысці»«Мы маем засьцярогі, што расейскія войскі, якія ўвойдуць у Беларусь, могуць не сысьці», — кіраўнік МЗС Латвіі. Гэтую ж думку падтрымаў міністр абароны Эстоніі М. ЦахкнаEstonia says Russia may put troops in Belarus to challenge NATO . . Прэзідэнт Д. Грыбаўскайце заявіла, што вучэнне, гэта «выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для розных эксперыментаў і небяспечных гульняў, скіраваных супраць Захаду»D. Grybauskaitė: padėsime Estijai . . Падчас візіту, прэзідэнта ЗША Д. Трампа ў Польшчу 6 ліпеня, ён абмяркаваў з прэзідэнтам А. Дуда «расійска-беларускія вучэнні «Захад». . Міністр абароны С. Ц. Палтарак заявіў, што «гэтыя вучэнні могуць быць выкарыстаныя для таго, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але супраць любой краіны Еўропы, якая мяжуе з Расіяй»Російські навчання "Захід-2017" є загрозою як для України, так і для країн Європи - Полторак . . Прэзідэнт К. Кальюлайд заявіла, што «мы павінны быць з нашымі саюзнікамі адначасова і спакойнымі, і пільнымі»Президент Эстонии призвала союзников по НАТО проявить спокойствие и бдительность в связи с российско-белорусскими учениями «Запад 2017» . . Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі С. В. Лаўроў наступным чынам выказаўся пра заклапочанасць некаторых палітыкаў вучэннямі: «Цяжэйшую бздуру цяжка сабе ўявіць — т.б., калі гаворка ідзе пра палітыкаў, якія прэтэндуюць на нейкую рэспектабельнасць у ЕС. Чуткі, што мы нібыта рыхтуемся да ўвядзення войск у Беларусь пад выглядам вучэнняў, ужо былі шмат разоў абвергнутыя — і з расійскага боку, і з боку кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».

Міжнародныя назіральнікі Як паведаміла Міністэрства абароны, Беларусь запрасіла на вучэнні назіральнікаў з 7 краін (Украіны, Польшчы, Літвы Латвіі, Швецыі, Нарвегіі, Эстоніі) і 6 міжнародных арганізацый (ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа)В атмосфере открытости и транспарентности .

Рэакцыя ў Беларусі 29 жніўня пасля публікацыі інфармацыі аб умоўных праціўніках, падзелу тэрыторыі Беларусі і існаванні Вейшнорыі зявіліся жарты пра Вейшнорыю як асобную краіну са сталіцамі ў Гародне, Смаргоні, Лідзе і адпаведнай тэрыторыі, пра мірны і добразычлівы характар вейшнорскага насельніцтва.https://42.tut.by/558179 Парз пэўны час жарты ператварыліся ў ідэю стварэння віртуальнай дзяржавы.https://www.kp.by/daily/26725.4/3751011/ На цяперашні час Вейшнорыя існуе як асобны праект віртуальнай краіны. Мае ўласную дзяржаўную уладу і крыптагрошувую сістэму Талер.https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/

Пратэсты 8 верасня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту супраць вучэнняў, у якой узялі ўдзел каля 400 чалавек. Акцыя адбылася пад лозунгам «Гэта краіна наша, тут не будзе Раша!»У Мінску праходзіць акцыя супраць вучэнняў «Захад-2017» ВІДЭААНЛАЙН // Наша ніва.

Меркаванні экспертаў і грамадска-палітычных дзеячоў Дырэктар даследаванняў Расіі ў Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва ў Вашынгтоне Леан Арон сказаў тэлеканалу , што «Расія падае [Захад-2017] як сціплыя вайсковыя манеўры з удзелам не болей чым 13 тысяч вайскоўцаў, але ўсё паказвае на тое, што гэта могуць быць найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні ў постсавецкай гісторыі». На думку Арона, не выключана, што ў выпадку спробы анексавання Беларусі Расіяй шмат хто з беларускіх афіцэраў можа перайсці на бок Масквы: «Справа ў тым, што беларускія афіцэры лічаць, што калі Беларусь будзе далучана да Расіі, то яны не толькі атрымаюць лепшыя зарплаты, але і стануць часткай вайсковай звышдзяржавы, замест таго каб заставацца ў такой засцянковай арміі»Large-scale Russian military exercises in Belarus feared to be set-up for Putin's next conquest.

На думку беларускага ваеннага эксперта А. Алесіна вучэнні «Захад-2017» не пагражаюць ні Беларусі, ні Украіне, а нервовасць вакол вучэнняў ствараецца штучна, каб на страхах людзей зарабіць сабе палітычныя дэвідэндыАлесін: Вучэнні Захад-2017 не пагражаюць ні Беларусі, ні Украіне. На думку А. Алесіна, «вучэнні «пацягнуць» на вельмі сур'ёзную суму. Гаворка пра сотні мільёнаў долараў. Ад 300 да 500 мільёнаў як мінімум»Колькі могуць каштаваць вучэньні «Захад-2017».

Заўвагі і зноскі

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі Запад у Беларуси на уме: 7-ой доклад по итогам Belarus Reality Check Ostro.by

Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Беларусі Катэгорыя:Ваенныя вучэнні Расіі Катэгорыя:2017 год у Беларусі