Таццяна Герардаўна Румянцава (нар. , , БССР) — беларускі філосаф, сацыяльны антраполаг і культуролаг, прафесар, доктар філасофскіх навук, заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаецца даследаваннем праблем чалавечай агрэсіі, асноватворных канцэптаў прадстаўнікоў нямецкай трансцэндэнтальна-крытычнай філасофіі, асноўных ідэй і тэорый сучаснай заходняй філасофіі.
Біяграфія Нарадзілася 30 чэрвеня 1953 года ў Мінску.
У 1976 годзе з адзнакай скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. З 1976 года працуе на кафедры гісторыі філасофіі і культуры. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крытычны аналіз канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці», у 1991 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Філасофскі аналіз метадалагічных і канцэптуальных асноў канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці». У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.
Чытаныя курсы: «Гісторыя замежнай філасофіі», «Філасофія старажытнага Усходу», «Нямецкі ідэалізм канца XVIII-першай трэці XIX стагоддзя», «Асноўныя напрамкі сучаснай філасофіі», «Гісторыя нямецкай класічнай філасофіі» (для студэнтаў спецыяльнасці «Культуралогія» гуманітарнага факультэта), Спецкурс «Фенаменалогія духу» і «Філасофія духу». Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронены 11 кандыдацкіх дысертацый, ажыццяўляецца навуковае кіраўніцтва 2 доктарскімі дысертацыямі.
Сфера навуковых інтарэсаў Нямецкая класічная філасофія (І. Кант, Г. Гегель). Сучасная заходняя філасофія (неакантыянства, неагегельянства, філасофія жыцця, псіхааналіз, глабальныя геапалітычныя Змены ў 21 ст.). Праблемы чалавечай агрэсіўнасці. Праблемы беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Гісторыя замежнай філасофіі Філасофія і культура старажытнага Усходу
Асноўныя напрамкі грамадскай працы Сябра вучонага Савета ФФСН БДУ. Сябра спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры БДУ. Сябра рэдкалегіі чатырох навуковых часопісаў: Кантаў зборнік (Расія), Веснік Полацкага дзяржуніверсітэта, Філасофія і сацыяльныя навукі. Рэдактар і аўтар шэрагу артыкулаў серыі «Свет энцыклапедый», у рамках якой выйшлі 12 энцыклапедый. Сябра Нью-Йоркскай Акадэміі Навук (з 1994 года).
Узнагароды, званні, кваліфікацыі прафесар, доктар філасофскіх навук (1992); прафесар ВАК СССР (1993); граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997, 2009); дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за якаснае кіраўніцтва навуковымі даследаваннямі студэнтаў (1996, 1997, 1998, 1999, 2000); стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры, аховы здароўя і работнікам іншых галін народнай гаспадаркі рэспублікі і яе складу (2000—2001); ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003, 2006); ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008); дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў конкурсе на лепшага навуковага кіраўніка і арганізатара навукова-даследчай працы студэнтаў і аспірантаў 2011 года. Другая прэмія ў намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі» (2011); ганаровае званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2013).
Навуковыя працы Крытычны аналіз канцэпцый «чалавечай агрэсіўнасці», Мн., 1982. Агрэсія: праблемы і пошукі ў заходняй філасофіі і навуцы, Мн. 1991. Нямецкая трансцэндэнтальна-крытычная філасофія сярэдзіны 18 — першай трэці 19 ст. Гласарый. Мн. 1999. Філасофія І. Канта. Гласарый. Мн., БДУ, 2004. Індуізм. Рэлігіі свету. Аўтары-складальнікі: Грыцанаў А. А., Румянцава Т. Г. Мн., 2006. Фрыдрых Ніцшэ. Мн. 2008. Освальд Шпэнглер. Мн. 2008. Эмануіл Сведенборг (у суаўт.) Мн .: Кніжны Дом, 2011. — 320 с. Нямецкі ідэалізм: ад Канта да Гегеля. Менск. 2015. — 15 д.а.
Спасылкі Румянцева, Татьяна Герардовна // Псіхалагічны слоўнік
// База дадзеных «Навукоўцы Беларусі» // // Расійская дзяржаўная бібліятэка // Бібліятэка імя М. В. Гогаля Румянцава, Таццяна Герардаўна // «Персаналіі беларускай сацыялогіі». // «Філасофскія навукі» // Інстытут філасофіі Расійскай акадэміі навук Румянцава, Таццяна Герардаўна