«Back to December» (бел. «Назад у снежань») — другі сінгл амерыканскай кантры-спявачкі Тэйлар Свіфт у падтрымку яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 15 ноября 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а сапрадзюсарам стаў Натан Чэпман. Сінгл увайшоў у дзясятку лепшых хітоў у Канадзе, дзе мае залаты статус, і ЗША, дзе стаў двойчы плацінавым.
Інфармацыя «Back to December», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова песня з’яўлялася прома-сінглам, але 15 лістапада 2010 афіцыйна выйшла як другі сінгл у падтрымку альбома. Кампазіцыя прысвечана аднаму з каханых Тэйлар — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму по сазе «».
Песня атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў: «Rolling Stone», Slant Magazine, «Roughstock», «The Oxonian Review», «New York Post», Sputnikmusic, Engine 145, Country Universe.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл увайшоў у топ-10, апынуўшыся на 6 месцы. У кантры-чарце Hot Country Songs пікам песні стала 3 прыступка. У Аўстраліі кампазіцыя дайшла да 26 пазіцыі, а ў Новай Зеландыі — 24.
У выніковым гадавым кантры-чарце Hot Country Songs 2011 года песня апынулася на месцы № 38 і дасягнула пазіцыі № 74 у мультыжанравым амерыканскім хіт-парадзе Bilboard Hot 100. Гэта адзіная песня з альбома «Speak Now», якая ўвайшла ў выніковы гадавы чарт таго года. Да лістапада 2014 года наклад «Back to December» дасягнуў 1,9 мільёнаў копій у ЗША і каля 40 тысяч — у Канадзе.
Кліп быў зняты ў снежні 2010 года і выпушчаны 3 студзеня 2011 года. Рэжысёрам выступіў Ёан Лімойн.
Патаемнае пасланне — «Tay» (бел. «Тэй» — вытворная форма імя «Тэйлар»).
Версіі Амерыканская/Брытанская/Еўрапейская лічбавая дыстрыбуцыя «Back to December» – 4:54 Амерыканская акустычная лічбавая дыстрыбуцыя «Back to December» (Акустычная версія) – 4:52
Чарты
Штотыднёвыя чарты Чарт (2010—2011)Вышэйшаяпазіцыя ARIA26 Canadian Hot 1007 RIANZ16 Billboard Hot 1006 Billboard Adult Contemporary14 Billboard Adult Top 4011 Hot Country Songs3 Billboard Mainstream Top 4011
Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2011)Пазіцыя Billboard Hot 10074 Billboard Adult Contemporary Songs30 Billboard Adult Pop Songs42 US Country Songs 38 US Radio Songs 58