Плошча Гагарына () — плошча ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя Названая ў 1974 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.

Размяшчэнне Утворана на праспекце Шміта ў раёне прымыкання да яго вуліцы Сіманава. Трохвугольная ў плане, выцягнута з поўначы на поўдзень. З паўночнага ўсходу да плошчы прымыкае вуліца Гагарына.

Забудова Усходні бок фарміруюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы мікрараёна Задняпроўе 1, паўднёва-заходні - кварталы забудовы па вул. Сіманава і Куцепава. З паўночнага захаду да плошчы прымыкаюць аўтазапраўка "Беларуснафта", аўтацэнтр Renault, аўтастаянка.

Транспарт З'яўляецца разваротным кольцам, адыгрывае важную ролю ў ажыцяўленні транспартнага паведамлення паміж раёнамі горада.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў) Катэгорыя:Плошчы Магілёва Катэгорыя:Задняпроўе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Юрыя Гагарына