Ві́цебскі праспект () — праспект у паўднёва-ўсходняй частцы Магілёва, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя Першапачаткова меў назву Аршанская шаша. У 1978 годзе атрымаў цяперашнюю назву.

Размяшчэнне Арыентаваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З'яўляецца працягам праспекта Дзімітрава, пачынаецца ад пуцеправода цераз чыгуначныя пуці, з поўначы прымыкаюць вуліцы Палтаўская і Аўтазаводская, з поўдня — Чавуская шаша. Па-за межамі горада пераходзіць у трасу . Даўжыня праспекта складае каля 2,7 км.

Забудова Фарміраванне сучаснага аблічча праспекта пачалося ў 1970-я гг. У цяперашняй забудове пераважаюць 4-, 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і бытавога прызначэння.

Няцотны бок

№ 5 — Магілёўскі вагонабудаўнічы завод № 5 — Магілёўскі аўтамабільны завод стадыён «Тарпеда»

Цотны бок

№ 8 — Магілёўская дзіцячая паліклініка № 2 № 42 — Магілёўская паліклініка № 5 № 56 — Яслі-сад № 48 № 58 — Яслі-сад № 73 № 70 — Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца

Паркі Перспектыву праспекта замыкае лясны масіў Лубужскага лесапарку.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў) Катэгорыя:Праспекты Магілёва