Плошча Леніна () — плошча ў цэнтры Магілёва, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру. Размешчана ў Ленінскім раёне.

Архітэктура Ансамбль сфарміраваны ў 1938—1940 гг. Адзін з першых ансамбляў савецкай архітэктуры даваеннага часу. Уключае Дом Саветаў, адміністрацыйны будынак, жылы дом на рагу вул. Першамайскай і праспекта Міру. Кампазіцыйны цэнтр — помнік У. І. Леніну перад будынкам Дома Саветаў. У 1950—1960 гг. пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы ў паўднёвай і ўсходняй частках плошчы. Значную ролю ў ансамблі адыгрывае азеляненне: кветнік і газоны перад помнікам У. І. Ленінку, партэрны сквер у цэнтры плошчы, 2 скверы па тарцах (плошча сквера па вул. Ленінскай складае 0,4 га).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Плошчы Магілёва

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна