Прабо́йніца — рака ва Ушацкім і Докшыцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Чарніца (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 57 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на захад (за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захадОбщая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) ад вёскі Касары Ушацкага раёна. Вусце прыкладна за 2,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Атрубак Докшыцкага раёна, за 0,3 км ад месца ўпадзення Чарніцы ў Бярэзіну. Вадазбор нізінны. Рэчышча Прабойніцы часткова каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Лясіны (Ушацкі раён) і Чарніца 1 (Докшыцкі раён).

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны