Радыеактыўнае забруджванне — забруджванне мясцовасці і аб'ектаў, якія знаходзяцца на ёй, радыёактыўнымі рэчывамі.

Радыёактыўнае забруджванне адбываецца: падчас ядзернага выбуху ў выніку выпадзення радыеактыўных рэчываў з воблака ядзернага выбуху і наведзенай радыяцыі, абумоўленай стварэннем радыеактыўных ізатопаў у навакольным асяроддзі пад уплывам імгненнага нейтроннага і гама-выпраменьванняў ядзернага выбуху; паражае людзей і жывёл, галоўным чынам, у выніку вонкавага гама -і (у меншай ступені) бэта-выпраменьвання, а таксама ў выніку ўнутранага апраменьвання (у асноўным альфа-актыўнымі нуклідамі) пры трапленні радыёізатопаў у арганізм з паветрам, вадой і ежай. падчас тэхнагенных аварый (уцечкі з ядзерных рэактараў, уцечкі пры перавозцы і захоўванні радыеактыўных адходаў, выпадковыя уцечкі прамысловых і медыцынскіх радыеактыўных матэрыялаў) у выніку рассейвання радыеактыўных рэчываў; характар заражэння мясцовасці залежыць ад тыпу аварыі.

Тэрыторыя, якая была забруджаная, называецца зонай радыеактыўнага забруджвання.

Асноўныя забруджвальныя радыеактыўныя кампаненты Ёд-131 Стронцый-90 Цэзій-137 Кобальт-60 Амерыцый-241

Прыклады радыеактыўнага забруджвання Ядзерныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі (1945) Чарнобыльская катастрофа (1986) Аварыя на АЭС Фукусіма (2011)

Гл. таксама Іанізавальнае выпраменьванне Дэзактывацыя Cigéo Onkalo

Спасылкі

Катэгорыя:Радыяцыйныя аварыі Катэгорыя:Радыебіялогія Катэгорыя:Радыяцыйная бяспека