Энхітрэіды (Enchytraeidae) — сямейства малашчацінкавых чарвей.

Апісанне Цела (даўжыня 2—45, часцей 10—25 мм) падоўжанае, белаватае, членістае (25—50 членікаў). На кожным з членікаў па 4 пучкі палачка- або іголкападобных шчацінак.

Пашырэнне Вядома сотні водных і глебавых (апошніх больш) відаў. На Беларусі найбольш адзначаецца .

Некаторыя віды гадуюць на корм рыбам у акварыумах і рыбных гаспадарках.

Асаблівасці біялогіі Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, бактэрыямі, арганічнымі рэшткамі. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных рэшткаў і глебаўтварэнні.

Гермафрадыты. Размнажэнне пераважна полавае. У асобных відаў адзначаецца бясполае размнажэнне шляхам архітаміі, пры якой цела чарвяка дзеліцца адразу на некалькі частак, на кожнай з якіх вырастаюць галаўны і хваставы канцы.

Літаратура