Вуліца Болдзіна () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя Першапачаткова насіла назву Фарны завулак ад размешчанага на ёй Фарнага касцёла (1604), у часы Расійскай імперыі — назву Семінарскі завулак , якую атрымала ад Магілёўскай духоўнай семінарыі. У савецкія часы перайменава ў гонар савецкага военачальніка, камандуючага 50-й арміяй 2-га Беларускага фронту генерал-палкоўніка І. В. Болдзіна.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае вуліцу Ленінскую і завяршаецца скыжаваннем з вуліцай Піянерскай на плошчы Арджанікідзэ.

Забудова На вуліцы размешчаны будынак тэлефонных сетак, жылыя 4-павярховыя дамы, на першым паверсе якіх размешчаны крамы.

Няцотны бок № 3 — Былы касцёл Св. Казіміра (пачатак ХVІІ (1604 год) — ХІХ стагоддзе) — Рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — № 11 — 4-павярховы інтэрнат будтрэста № 12.

Цотны бок (вул. Першамайская, 7) — Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Сквер Герцэна № 4 — будынак (ХІХ стагоддзе) — (вул. Камсамольская, 5) — Магілёўскі філіял БІП

Славутасці У 1965 г. на жылым доме № 11 была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар І. В. Болдзіна.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва