Стыланіхія (Stylonychia) — род брухараснічных інфузорый.
Апісанне Цела (даўжыня 100—300 мкм) прадаўгавата-авальнае, укрыта відазмененымі раснічкамі: на спіне кароткія адчувальныя шчацінкі, на брушку зліваюцца ў пучкі, так званыя цыры, з дапамогая якіх стыланіхіі рухаюцца.
Пашырэнне У сусветнай фауне апісана каля 20 відаў. Жывуць у прыдонным слаі саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі найбольш пашырана .
Асаблівасці біялогіі Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дробнымі жгуцікавымі, інфузорыямі.
Размнажэнне бясполае (дзяленнем папалам) і палавое (кан'югацыя).
Літаратура Лук'яновіч Л. Стыланіхія //
Катэгорыя:Інфузорыі