Aspalathus linearis — куст, які расце ў Афрыцы, від роду сямейства . З лісця і парасткаў гэтай расліны атрымліваюць напой (гарбату), вядомы пад назвай (ройбуш).

Распаўсюджанне

Эндэмік Паўднёвай Афрыкі: натуральны арэал віду абмежаваны горным масівам Седэрберг (200 км на поўнач ад Кейптаўна).

Біялагічнае апісанне Куст вышынёй ад 1 да 1,5 м з гладкім цэнтральным ствалом і шматлікімі галінамі. Лісце даўжынёй да 10 мм, падобнае на ігліцу: тонкае, мяккае, з вастрыём на канцы. Кветкі — з венчыкам матыльковага тыпу.

Хімічны склад Расліна змяшчае розныя фітахімічныя кампаненты, напрыклад, асплацін, нотафагін, кверцэцін. Апошні з’яўляецца біялагічна актыўным рэчывам, якое валодае спазмалітычнай, супрацьзапаленчай, антыаксідантнай, дыурэтычнай і проціпухліннай уласцівасцямі.

Выкарыстанне Расліна здаўна выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі гарбаты, вядомай пад назвай (ройбуш). З сярэдзіны XX стагоддзя для атрымання сыравіны для вытворчасці напою пачалося прамысловае культываванне расліны.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Паўднёвай Афрыкі