Коска — знак прыпынку ў беларускай і многіх іншых мовах. Як і кропка, часам выкарыстоўваецца як дзесятковы падзельнік.

Матэматыка

У матэматыцы коска ўжываецца: у беларускай форме запіса дзесятковых дробаў коска аддзяляе цэлую і дробную часткі ліку (дзесятковая коска), напрыклад: 5,7 — пяць цэлых сем дзесятых. Такі запіс выкарыстоўваецца ў Еўропе (акрамя Вялікабрытаніі), Лацінскай Амерыцы і некаторых краінах Афрыкі; у запісе лікаў з плаваючай коскай лік захоўваецца ў форме мантысы і паказчыка ступені, напрыклад: 2,34× 10−28

Цікавыя факты У першым беларускім буквары, выдадзеным у 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», коска называлася «закавыкай».

Гл. таксама Кропка з коскай

Спасылкі Коска ў складаназлучаным сказе

Катэгорыя:Знакі прыпынку