Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут (МГЭІ) — вышэйшая прыватная навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Мінску па вул. Маякоўскага, 129а. Заснаваны ў 1994 годзе як Гуманітарна-эканамічны інстытут. З 2000 года існуе пад назвай «Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут». Рыхтаваў па спецыяльнасцях: «Псіхалогія», «Міжнародныя адносіны», «Эканоміка і кіраўніцтва на прадпрыемствах», «Правазнаўства» і «Паліталогія»Специальности//Сайт МГЭІ. За 1994—2018 гады падрыхтаваў 25 тыс. спецыялістаўИстория//Сайт МГЭІ. Ліквідаваны 4 лістапада 2011.kartoteka.by — Частное учреждение образования «Международный гуманитарно-экономический институт».
Рэктары 2002—2004 — Алег Георгіевіч Слука 2004—2021 — Тамара Міхайлаўна Алпеева
Цікавыя факты Заснавальнікам і генеральным дырэктарам ВНУ з’яўляўся Аляксандр Алпееў, навуковы дзеяч, праваслаўны актывіст, паэт і публіцыстАлпеев Александр Николаевич//Сайт МГЭІОфициальный сайт А. Н. Алпеева. Старонка вядомых выпускнікоў МГЭІ выключна складаецца з паспяховых спартсменаўИзвестные выпускники//Сайт МГЭІ. Падчас выбарчай кампаніі 2010 года з МГЭІ быў адлічаны студэнт 5 курса , які быў супрацоўнікам штаба У. Някляева. У выніку судовага разбіральніцтва і скандалаў у СМІ Кумец быў адноўлены ў ВНУМаксим ИВАЩЕНКО Всем пришёл Кумец // БелГазета № 8 (782) 28 февраля 2011 г.Зміцер Лукашук Някляеў аднавіў актывіста «Гавары праўду!» у ВНУ// TUT.BY. У сувязі з адлічэннем рэктар МГЭІ Тамара Алпеева была ўнесена ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕССписок невъездных в ЕС пополнили ректоры вузов // naviny.by.
Спасылкі Афіцыйны сайт (2020) Сайт А. М. Алпеева (2020)
Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты Катэгорыя:1994 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Маякоўскага (Мінск)