Патагонскія Анды (Патагонскія Кардыльеры; ) — паўднёвая частка горнага пояса Андаў, на поўдзень ад 39° паўднёвай шыраты, на тэрыторыі Чылі і Аргенціны.
Найвышэйшы пункт — гара Сан-Валенцін (4058 м). Для паўночнай часткі характэрныя моцная сейсмічнасць і актыўны вулканізм (вулканы Ланін, Асорна, Каркавада). Клімат умераны, вельмі вільготны: да 5000 мм ападкаў у год і больш. На поўдзень ад 46°30' паўднёвай шыраты размешчаны два буйныя Патагонскія ледавіковыя плато: Паўночнае і Паўднёвае. Ля ўсходніх перадгор’яў — буйныя ледавіковыя азёры. У паўночнай частцы — хвойныя і лісцяныя вечназялёныя лясы, у паўднёвай — змешаныя лістападна-вечназялёныя і хвойныя. На тэрыторыі гор размешчана мноства нацыянальных паркаў.
Літаратура
Катэгорыя:Анды Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Горы Аргенціны Катэгорыя:Горы Чылі