Вясёлыя рабяты () — першая музычная кінакамедыя, знятая ў 1934 годзе у СССР. Фільм лічыцца класікай савецкай камедыі. Першая з серыі музычных камедый рэжысёра Рыгора Аляксандрава і кампазітара Ісака Дунаеўскага. Першая лірыка-камедыйная роля Любові Арловай. Карціна мела вялікі поспех як у СССР, так і за мяжой, дзе яна дэманстравалася пад назвай «Масква смяецца» ().

Сюжэт Весёлая музычная гісторыя пра прыгоды таленавітага пастуха-музыканта Косці Пацехіна. Будучы прынятым за моднага замежнага гастралёра, прастадушны Косця зрабіў сенсацыю ў Маскоўскім мюзік-холе, дзякуючы чаму стаў дырыжорам джазавага аркестра, а хатняя работніца Анюта — спявачкай. Рэпетыцыі па падрыхтоўцы да выступлення на сцэне Вялікага тэатра яго аркестр праводзіць на хаўтурах…

Акцёры Леанід Уцёсаў — Косця (Канстанцін Іванавіч) Пацехін, таленавіты пастух-музыка Любоў Арлова — Анюта, хатняя работніца Марыя Стралкова — Алена, дзіцё Торгсіна Алена Цяпкіна — маці Алены Фёдар Курыхін — факельшчык Роберт Эрдман — Карл Іванавіч, настаўнік музыкі Арнольд Арнольд — Густаў Фраскіні, дырыжор з Парагвая (у тытрах як «Г. Арнольд»)

Спасылкі «Вясёлыя рабяты» на сайце kino-teatr.ru

Гісторыя стварэння фільма

Катэгорыя:Фільмы 1934 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Фільмы СССР 1934 года