Друга́я Мі́нская кальцава́я аўтамабі́льная даро́га (МКАД-2, магістраль М14)Дорога будущего с полувековым покрытием. Репортаж с МКАД-2 — кальцавая аўтамабільная дарога вакол МінскаКалінін станоўча ацаніў цяперашнія вынікі будаўніцтва другой МКАД.

Агульная працягласць МКАД-2 складае каля 160 км. Дарога была пабудавана часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаннем дзеючых участкаў аўтадарог.

Гісторыя 3 верасня 2014 года падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Мінскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 годаРабочая паездка ў Мінскую вобласць.

Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінску планавалася ажыццявіць у два этапы. На першым этапе было запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі Мінск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадка) да аўтадарогі Мінск — Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 46,1 км. На другім этапе запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі Мінск — Гродна — мяжа Польшчы да аўтадарогі / Брэст — Мінск — мяжа Расіі працягласцю 42 кмМКАД-2. Інфаграфіка.

У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог: / Брэст — Мінск — мяжа Расіі (48 км), Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, Слабада — Паперня.

6 кастрычніка 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км Другой Мінскай кальцавой аўтадарогіАдкрыўся ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска . 16 снежня 2015 года адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Мінск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы Мінск — ГроднаАдкрыты рух па першым участку МКАД-2. Такім чынам стаў даступным участак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гродзенскую шашу.

22 снежня 2016 года адкрыўся рух па завершанай Другой Мінскай кальцавой аўтадарозеАдкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Параметры аўтадарогі Даўжыня — каля 160 км. Шырыня — 22,7 м. Чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку) Раздзяляльная паласа — 2,7 м. Разліковая хуткасць — 120 км/г. Інтэнсіўнасць руху 11,3 — 24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі. Набліжаныя да забудовы ўчасткі дарогі будуць абсталяваныя шумаахоўнымі экранамі.

Гл. таксама Кальцавыя аўтамабільныя дарогі

Катэгорыя:Аўтамагістралі М14 Катэгорыя:Кальцавыя аўтамабільныя дарогі