Малапа — пячора ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы. Знаходзіцца ў правінцыі Гаутэнг на вышыні 1442 м над узроўнем мора, у 40 км на захад ад Яганэсбургу і ў 15 км на поўначы—паўночным ўсходзе ад вядомых выкапневых участкаў Стэркфантэйн, Сварткранс і Кромдрай. Пячора адносіцца да тэрыторыі аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, вядомага як «Калыска чалавецтва».
Вясной 2008 года ў пячоры былі знойдзены рэшткі двух шкілетаў гамінід узростам прыкладна 1,9 мільёнаў гадоў, выдзеленыя ў асобны від роду аўстралапітэкаў Australopithecus sediba. Вядомы антраполаг Дональд Джохансан лічыць, што косткі A. sediba варта аднесці да роду HomoЭлементы - новости науки: Australopithecus sediba — австралопитек, похожий на человека. Тут жа знойдзены самыя раннія знаходкі парэшткаў бабуінаў Papio angusticeps узростам 2,026—2,36 млн гадоў Earliest baboon found at Malapa.
Спасылкі Малапа - Malapa — Антропогенез.РУ Бездонная Малапа: новый анализ скелета Австралопитека седибы — Антропогенез.РУ
Катэгорыя:Пячоры паводле алфавіта Катэгорыя:Палеаліт Афрыкі Катэгорыя:Пячоры ПАР Катэгорыя:Пячоры — археалагічныя помнікі Катэгорыя:Знаходкі гамінідаў