Новавалы́нск — карта Валынскай вобласці () — горад у Валынскай вобласці Украіны, насельніцтва — 50 тысяч чалавек. Знаходзіцца за 18 км ад чыгуначнай станцыі Іванічы. У наваколлях горада ажыццяўляецца здабыча каменнага вугалю, а ў самім горадзе знаходзіцца завод спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання і дрэваапрацоўчы камбінат.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Арцём Андрэевіч Фядзецкі (нар. 1985) — украінскі футбаліст

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Валынскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1951 годзе