Вуліца Касманаўтаў — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Названая ў 1962 годзе, гістарычныя назвы Кальцавая, Кавальская. У раёне сучаснага сквера размяшчалася Арлоўская плошча (з 28 студзеня 1919 года — Чырвонаармейская).
Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі. Працягласць вуліцы 800 м ад вуліцы Зяньковай да Ленінградскай. Заканчваецца пуцеправодам праз чыгунку (Полацкі віядук). Перасякаецца з вуліцамі Савецкай Арміі, Кірава. Да вуліцы прымыкае Прывакзальная плошча. Сучасная траса вуліцы і забудова сфармаваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Забудова
Няцотны бок 3а — адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска; упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці
Цотны бок 2 — Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы кінатэатр «Кастрычнік»), 1958 год 4 — УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» (былое пажарнае дэпо) 6 — ГЦ Прывакзальны ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; аддзяленне паштовай сувязі № 1 8 — чыгуначны вакзал, 1952 год, 10 — упраўленне Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі 10а — багажнае аддзяленне 10г — прыгарадныя касы 12 — аўтавакзал 14 — станцыя хуткай медыцынскай дапамогі (былая яўрэйская бальніца), канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў,
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Катэгорыя:Вуліцы Віцебска