Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (; в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000). Прафесар (2016).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 8 класаў у Блужскай сярэдняй школе, а ў 1964 годзе 11 класаў у СШ №62 г. Мінска са срэбным медалёмhttp://blyjaschool.wixsite.com/blyja-school/pavlovich-vladimir-sviridovich .
У 1969 г. скончыў БДУ. З 1969 г. у Інстытуце фізікі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул.
Даследаваў таксама мастацкую спадчыну і сімволіку Ф. Скарыны.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук