Кірыл Пячэнін (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Крылы Саветаў» з Самары і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.
У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана». 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск».
У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 ужо трывала выхадзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасці левага абаронцы, так і ў паўабароне.
У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама». Стаў адным з асноўных ігракоў брэсцкай каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», з якім у лютым падпісаў пагадненне. У складзе «Руха» таксама быў іграком асновы.
У снежні 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Арэнбург». Разам з камандай па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу. У лістападзе 2023 года быў пераведзены ў моладзевы склад «Арэнбурга»", а ў снежні па пагадненні бакоў пакінуў клуб.
У лютым 2024 года папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў».
Міжнародная кар’ера 25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Віцебск 25 1 2016 дубль Віцебск 29 7 2017 (1) Д2 Орша 11 0 2017 (2) Д1 Нафтан 13 1 2018 Д1 Віцебск 29 3 2019 Д1 Віцебск 29 2 2020 Д1 Дынама 23 1 2021 Д1 Рух 27 2 2021/22 (2) Д2 Арэнбург 10 0 2022/23 Д1 Арэнбург 19 0 2023/24 (1) Д1 Арэнбург 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара