Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў ( — ) — расійскі дыпламат, сапраўдны тайны саветнік з роду Варанцовых. Родапачынальнік галіны Варанцовых-Дашкавых.
Біяграфія Нарадзіўся 2 чэрвеня 1790 года. Сын камер-юнкера графа Іларыёна Іванавіча Варанцова (1760—1790) ад шлюбу з Ірынай Іванаўнай Ізмайлавай.
Служыў па ведамстве замежных спраў, у 1822—1827 гадах быў пасланнікам ў Мюнхене, у 1827—1831 — пасланнікам у Турыне. У 1831 годзе атрымаў тытул обер-цырымоніймайстра двара, з 2 красавіка 1838 года — сапраўдны тайны саветнік. Пазней займаў сінекуру — пасаду кіраўніка экспедыцыяй цырыманіяльных спраў пры Асаблівай канцылярыі Міністэрства замежных спраў.
Памёр 26 чэрвеня 1854 года ў Пецяргофе ад халеры і быў пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.
Сям’я Жанаты (з 1834) на Аляксандры Кірылаўне Нарышкінай (1817—1856), дачцэ обер-гофмаршала, члена Дзяржаўнага савета К. А. Нарышкіна.
У шлюбе было двое дзяцей: Ірына (1835—1924), мэцэнатка, была замужам за генерал-лейтэнантам, генерал-ад’ютантам графам Ф. І. Паскевічам. Іларыён (1837—1916), генерал ад кавалерыі, адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі.
Катэгорыя:Дыпламаты Расіі Катэгорыя:Пахаваныя ў Аляксандра-Неўскай лаўры Іван Іларыёнавіч Катэгорыя:Памерлі ад халеры