Уладзімір Мікалаевіч Кісялёў (, в. , Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі краязнавец, кандыдат эканамічных навук (1986).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Маскоўскі аўтадарожны інстытут (1955). У 1955—1992 гадах працаваў у Мінску на гарадскім транспарце, у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Беларускай політэхнічнай акадэміі. Заслужаны работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (1981).
Аўтар краязнаўчых прац, прысвечаных Наднямонню (Уздзенскі раён), нарысаў пра вучоных У. Завітневіча і Я. Наркевіча-Ёдку. Вывучаў гісторыю народнай гаспадаркі.
Бібліяграфія На истоках неманских. — Мн., 1985. Прафесар электраграфіі і магнетызму: Якуб Наркевіч-Ёдка. — Мн., 1988 (разам з В. П. Грыбкоўскім, В. А. Гапоненка). Пуцявінамі Наднямоння. — Мн., 1994. Асколкі параненай памяці: Аўтабіягр. аповесць / У. М. Кісялёў. — Мн.: Выд. Хурсік, 2004. — 80 с., іл.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі