Юлій Карлаў Лянчоўскі — беларускі і польскі архітэктар XIX стагоддзя. Калежскі сакратар.

Біяграфія

У 1805—1808 гадах займаў пасаду гродзенскага губернскага архітэктараДойлідства Беларусі. Частка 1 (А-БЯРОЗА) .

У 1824 годзе згаданы як беластоцкі абласны архітэктарБольшая биографическая энциклопедия, 2009.

Творчасць

Захаваліся некаторыя праекты будынкаў у Гродне, падпісаныя Ю. Лянчоўскім, сярод іх:

праект жылога дома паліцмайстара каля каралеўскіх стайняў 1808 года, ф. 1488, воп. 1, спр. 959. праект будынка стайняў і двух жылых флігеляў канца XVIII пачатка XIX стагоддзя, ф. 1488, воп. 1, спр. 934, л. 7. праект піваваранага завода 1806 года, ф. 1488, воп. 1, спр. 948. праект карчмы ў Занёманскім фарштаце пачатка XIX стагоддзя, ф. 1488, воп. 1, спр. 952, л. 3.

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Беластока Катэгорыя:Гродзенскія губернскія архітэктары