Дом па вуліцы Першамайскай, 42 — будынак у Магілёве, размешчаны на заходнім баку плошчы Леніна, на скрыжаванні вул. Першамайскай і праспекта Міру (дом № 20). У простанароддзі гэты дом традыцыйна называюць «Дом 90».
Гісторыя Па генеральным плане ў сувязі з рашэннем аб пераносе сталіцы БССР з Мінска ў Магілёў у 1938 г. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам горада павінна была стаць плошча імя Леніна, размешчаная на перасячэнні асноўных дыяметраў — вул. Першамайскай і запраектаванага праспекта Міру.
Дом пабудаваны ў 1938—1940 гадах з цэглы паводле праекта архітэктараў А. П. Воінава і А. Брэгмана. Паводле іншых звестак — па праекце архітэктараў В. Батоевай і В. Мураўёва. Прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сем’яў і меў палепшаную планіроўку.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны. Адбудаваны ў 1950 г. і выкарыстоўваўся як жылы з камунальнымі кватэрамі.
У 1970-я гг. праведзена рэканструкцыя (арх. У. Д. Маркаў), надбудаваны сёмы паверх.
Пры капітальным рамонце і рэканструкцыі 2000—2003 гг. планіроўка ўсіх паверхаў была значна зменена. Цяпер дом выкарыстоўваецца як жылы са шматлікімі крамамі на першым паверсе.
Архітэктура Дом 5-павярховы з 7-павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, паміж імі прамавугольныя аконныя праёмы. У аснову планіровачнай структуры пакладзена 2-кватэрная секцыя з 4-5-пакаёвых кватэр.
Мемарыяльныя дошкі Мемарыяльная дошка Валянціну Іванавічу Ермаловічу. Устаноўлена ў 2015 г. (граніт, бронза; скульпт. Уладзімір Конанаў)Памяць у бронзе і граніце .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Плошча Леніна (Магілёў) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Праспект Міру (Магілёў) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Воінава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Авеля Брэгмана Катэгорыя:1940 год у Магілёве