Euglenozoa — тып аднаклетачных пратыстаў. Свабоднажывучыя і паразіты.

Апісанне

Фотатрофныя і гетэратрофныя формы з 1—2, радзей некалькімі жгуцікамі, якія нясуць бялковы (параксіяльны) цяж і маюць простыя вырасты-мастыганемы. Жгуцікі, як правіла, выходзяць з глыбокага рэзервуара на пярэднім канцы клеткі і маюць 2—3 мікратрубачкавых карэньчыкі. Крысты ў мітахондрыях пераважна пласціністыя (дыскападобныя), але могуць прымаць і трубчастую форму.

Размнажэнне вегетатыўнае, зрэдку — палавое. Дзяленне ядра — адкрыты ўнутрыядзерны мітоз. Маюць цытастом, які служыць для захоплівання ежы.

Сістэматыка

Тып раздзяляюць на 2—4 класы, у тым ліку сюды адносяцца і .

Літаратура Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4

Катэгорыя:Пратысты