Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (1814, сяло Прамухіна, Наватаржоцкі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя —1876, , Швейцарыя), расійскі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва.

У 1830-х гадах член кружка М. Ул. Станкевіча. З 1840 за мяжой, удзельнік Рэвалюцыі 1848—1849 (Парыж, Дрэздэн, Прага). У 1849 арыштаваны ў Хемніцы, асуджаны саксонскім судом да пажыццёвага зняволення, потым выдадзены Аўстрыі, дзе таксама асуджаны да пажыццёвага зняволення. У 1851 выдадзены аўстрыйскімі ўладамі Расіі, пасаджаны ў Петрапаўлаўскую, затым у Шлісельбургскую крэпасць, з 1857 у сібірскай ссылцы. У 1861 збег за мяжу, супрацоўнічаў з А. І. Герцэнам і Н. П. Агаровым. Арганізатар тайнага рэвалюцыйнага таварыства «Інтэрнацыянальнае братэрства» (1864—1865) і «Альянсу сацыялістычнай дэмакратыі» (1868). З 1868 член 1-га Інтэрнацыяналу, выступаў супраць К. Маркса і яго прыхільнікаў, у 1872 выключаны рашэннем Гаагскага кангрэса. Праца Бакуніна «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) аказала вялікі ўплыў на развіццё народніцкага руху ў Расіі.

Спасылкі

На хронасе Магіла Міхаіла Бакуніна на сайце «Магілы знакамітасцей» На сайце Народнай Волі Жыццё і творчасць Бакуніна Міхаіла Аляксандравіча

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Германіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Аўстрыі Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Масоны Расіі Катэгорыя:Масоны Францыі Катэгорыя:Эмігранты з Расійскай імперыі Катэгорыя:Анархісты Расіі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці