Пушкін (, да 1918 — Царскае Сяло, з 1918 па 1937 — Дзецкае Сяло) — горад у складзе Пушкінскага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга і яго ўнутрыгарадскае муніцыпальнае ўтварэнне, у 1936 годзе быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ленінграда. Буйны турыстычны, навуковы, навучальны і ваенна-прамысловы цэнтр. Уключаны ў спіс помнікаў, якія ахоўваюцца ЮНЕСКА, у складзе аб’екта «Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў».
Насельніцтва — 112 978 чал. (2021).
Праз горад праходзіць чыгуначная лінія Санкт-Пецярбург — Віцебск, на яго тэрыторыі размешчаны чыгуначная станцыя Царскае Сяло і прыпыначны пункт Дзецкасельскі. Адлегласць паміж Віцебскім вакзалам Санкт-Пецярбурга і Царскім Сялом — 23 км. Паштамт Санкт-Пецярбурга і аддзяленне сувязі № 1 Пушкіна размешчаны на адлегласці 24 км па прамой. Горад размешчаны ў межах Прынеўскай нізіны.
Загарадная імператарская рэзідэнцыя Царскае Сяло была заснавана ў 1710 годзе; горад — з 1808 года. У горадзе знаходзіцца музей-запаведнік «Царскае Сяло» — помнік горадабудаўнічага мастацтва і палацава-паркавы ансамбль XVIII — пачатку XX стагоддзя.
Радзіма дзеяча народнай асветы, археолага, педагога, краязнаўца Мікалая Пятровіча Авенарыуса.
Назвы горада Са́рская М́ыза — 1710 — канец 1710-х Са́рскае Сяло́ — канец 1710-х — жнівень 1724 Дабраве́шчанскае — жнівень — верасень 1724 Са́рскае Сяло́ — верасень 1724 — 1780-я Ца́рскае Сяло́ — 1780-я — 1917 у 1808 — 1820-х — адначасова Сафі́я Салда́цкае Сяло́ — кастрычнік 1917—1918 Дзе́цкае Сяло́ (імя Урыцкага) — 1918—1937 9 лютага 1937 года ў гонар А. С. Пушкiна горад быў перайменаваны ў Пушкін.
Насельніцтва
Палацы і паркі Палацы і паркі Царскага Сяла ўваходзяць у склад Дзяржаўнага мастацка-архітэктрунага палацава-паркавага музея запаведніка «Царскае Сяло» (акрамя Асобнага і Буфернага паркаў). Крымская калона, Марэйская калона.
Палацы Аляксандраўскі палац Баболаўскі палац Екацярынінскі палац Запасны (Уладзімірскі) палац Палац княгіні Палей
Паркі Аляксандраўскі парк Баболаўскі парк Екацярынінскі парк Асобны (Ніжні) парк Буферны парк
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Мікалай Пятровіч Авенарыус (1834—1903) — дзеяч народнай асветы, археолаг, педагог, краязнавец. Іаанна Дзмітрыеўна Хлопіна (1905-?) — урач-патолагаанатом. Доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1956). Людміла Іванаўна Варанчыхіна (нар. 1939) — доктар хімічных навук, прафесар.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады ў складзе Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1710 годзе