Генадзь Якаўлевіч Кляўко́ ( (афіц. 1 мая 1932), в. Варонічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — ) — беларускі , , дзіцячы , .

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Якава Сафронавіча Кляўко і Марыі Іванаўны (Доўгай). Вучыўся ў Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газеце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намеснікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя».Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі…

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1964 года.

Творчасць У рэспубліканскім друку з вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюр «Лайдак і кнопкі» (1964), «Каб не сурочыць» (1971), «Што праўда, то не грэх…» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 г. у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асецінскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Касты Хетагурава «Асецінская ліра».

Бібліяграфія Першы салют: Вершы: для сярэд.узросту / Генадзь Кляўко. Мал. М. Бельскага, — Мн.: Беларусь, 1964. Лайдак і кнопкі: Гумарыст. вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Звязда, 1964. Сто крокаў: Вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1967. Каб не сурочыць: Гумарыст. вершы, фельетоны, мініяцюры / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1971. Прыстань: Вершы і паэма / Генадзь Кляўко. — Мінск : Маст.літ., 1974. Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1978. Падкова над парогам: Выбраная паэзія / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1979. Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1984.

Літаратура БелСЭ; ; Кляўко Г. Вязьмо: вершы, паэмы. — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1984;

Спасылкі Вершы Генадзя Кляўко  — Эл.рэсурс vershy.ru

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Супрацоўнікі_газеты_«Сельская_газета»