Гашэ́нне — зборная назва розных спосабаў нанясення пэўных паметак на знакі паштовай аплаты для іх ануліравання, прадухілення паўторнага выкарыстання для аплаты перасылкі паштовых адпраўленняў або іншых паштовых паслуг.
Да гашэння адносяцца: забруджванне малюнка паштовых марак чарніламі, алоўкам, фарбай і г. д.; нанясенне адбіткаў разнастайных штэмпеляў або штампаў; розныя механічныя пашкоджанні паперы знакаў паштовай аплаты (надрэз, надрыў, пракол і г. д.). Напрыклад, першыя афганскія маркі пры выкарыстанні ірваліся, таму яны захаваліся толькі ў негашаным выглядзе.
Пад гашэннем часта разумеецца нанясенне штэмпельных пазнак і на самі паштовыя адпраўленні.
Літаратура
Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны