Чэмпіянат свету па водных відах спорту 2017 года (таксама Акватыка-2017) — 17-ы па ліку чэмпіянат пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA), які праходзіў у Будапешце (Венгрыя) з 14 па 30 ліпеня 2017 года.
Выбары месца правядзення 15 ліпеня 2011 года на Генеральным кангрэсе FINA у Шанхаі месцам правядзення чэмпіянату была абрана Гвадалахара (Мексіка). Незадоўга да галасавання Гуанчжоу (Кітай) і Манрэаль (Канада) знялі свае заяўкі і адзіным канкурэнтам застаўся Ганконг.
У лютым 2015 года, Мексіка адмовілася ад правядзення чэмпіянатаў свету з фінансавых прычын (расходы на арганізацыю чэмпіянату свету склалі б $100 млн)Гвадалахара адмовілася ад правядзення чэмпіянату свету па водных відах спорту 2017 года . 11 сакавіка 2015 года было абвешчана, што чэмпіянат будзе праведзены ў Будапешце, які высоўваў сваю кандыдатуру на чэмпіянат свету 2021 года.
Спартыўныя аб’екты Адным з асноўных аб’ектаў з’яўляўся 50-мятровы плавальны басейн алімпійскага фармату — Нацыянальны плавальны басейн імя Альфрэда Хаяша (), размешчаны ў цэнтры Будапешта. Тут ужо праводзіліся такія спаборніцтвы, як чэмпіянаты Еўропы па плаванні 2006 і 2010 года. Але комплекс, які функцыянуе з 1950-х гадоў, ужо састарэў. Яго максімальная ўмяшчальнасць складае 7000 чалавек. Таму было прынята рашэнне аб узвядзенні новага міжнароднага плавальнага цэнтра — «Dagály Swimming Complex», які будзе адказваць усім патрабаванням для маштабных спартыўных падзей.
Dagály Swimming Complex быў пабудаваны на беразе Дуная за паўтара года і адкрыты 19 красавіка 2017 года. Гэта самы вялікі водна-спартыўны цэнтр Венгрыі і адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе. Комплекс уключае тры 50-мятровыя басейны, два з якіх былі задзейнічаны для спаборніцтваў і адзін — для размінак. Дзень адкрыцця быў прымеркаваны да старту чэмпіянату Венгрыі па плаванні і воднаму пола. Падчас чэмпіянату свету тут таксама праводзіліся спаборніцтвы па сінхронным плаванні і скачках у ваду.
Таксама планавалася выкарыстоўваць комплекс «Margaret Island», у якім 4 басейны (два 50-мятровыя і два 33-мятровыя).
Возера Балатан прымала майстроў плавання на адкрытай вадзе. Майстры хай-дайвінга спаборнічалі на часовых збудаваннях насупраць будынка венгерскага парламента.
Каляндар спаборніцтва 1 Колькасць фіналаў ● Кваліфікацыйны раўнд Ліпень 201714 Пт15 Сб16 Нд17 Пн18 Аў19 Ср20 Чц21 Пт22 Сб23 Нд24 Пн25 Аў26 Ср27 Чц28 Пт29 Сб30 НдКамплектымедалёў20px|alt=|link= Скачкі ў ваду●322111121320px|alt=|link= Хай-дайвінг●11220px|alt=|link= Плаванне на адкрытай вадзе111112720px|alt=|link= Плаванне445555684220px|alt=|link= Сінхроннае плаванне●11111112920px|alt=|link= Воднае пола●●●●●●●●●●●●112Камплекты медалёў 5 4 3 3 3 3 4 4 4 4 5 5 5 6 8 9 75Усяго медалёў 5 9 12 15 18 21 25 29 33 37 42 47 52 58 66 75
Медальны залік
1 21 12 13 462 12 12 6 303 11 6 8 254 6 1 2 95 5 3 3 116 4 3 9 167 3 5 4 128 3 1 0 49 2 5 2 910 2 4 2 811 1 5 0 612 1 4 1 613 1 1 5 714 1 0 1 2 1 0 1 216 1 0 0 117 0 4 5 918 0 2 7 919 0 2 1 320 0 2 0 221 0 1 1 222 0 1 0 1 0 1 0 1 0 1 0 125 0 0 2 226 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 0 0 1 1 Усяго 75 76 77 228
Спасылкі Афіцыйны сайт Будапешт плануе ўсіх здзівіць сваім цэнтрам плавання да Чэмпіянату свету 2017
Катэгорыя:Водныя віды спорту Катэгорыя:Спаборніцтвы па плаванні Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Венгрыі Катэгорыя:2017 год у Венгрыі Катэгорыя:Ліпень 2017 года Катэгорыя:2017 год у спорце