Міхаіл Апанасавіч Замулаеў (1924—1944) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Міхаіл Замулаеў нарадзіўся 20 лістапада 1924 года ў вёсцы Паляна (цяпер — Перамышльскі раён Калужскай вобласці). Скончыў сем класаў школы. У жніўні 1942 года Замулаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, пасля чаго камандаваў стралковым узводам 830-га стралковага палка 238-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту. Вылучыўся падчас вызвалення Магілёва.

27 чэрвеня 1944 года Замулаеў пераправіўся цераз Дняпро ў раёне вёскі Лупалава (цяпер — у межах Кастрычніцкага раёна Магілёва) і вызваліў вёску Ніжні Палавінны Лог, а затым захапіў нямецкі апорны пункт на заходнім беразе Дняпра. Пераследваючы адыходзячыя нямецкія войскі, узвод Замулаева выйшаў да ўскраіны Магілёва. У тым баі Замулаеў загінуў. Пахаваны ў Магілёве на Вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» малодшы лейтэнант Міхаіл Замулаеў пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

У гонар Замулаева названа школа ў яго роднай вёсцы.

Літаратура

Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Поленков К. А., Хромиенков Н. А. Калужане — Герои Советского Союза. — Калуга, 1963.

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых могілках (Магілёў) Катэгорыя:Малодшыя лейтэнанты СССР