Георг Фрыдрых Цыбланд (; , Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя — , Мюнхен, Германская імперыя) — нямецкі архітэктар.
Біяграфія
Г. Ф. Цыбланд вывучаў архітэктуру ў мюнхенскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў пад кіраўніцтвам Карла фон Фішэра і Фрыдрыха фон Гертнера. Вучыўся разам з Ёзафам Даніэлем Альмюлерам, з якім і пасля сябраваў і працаваў разам. Цыбланд увайшоў у гісторыю архітэктуры ў першую чаргу за развіццё буйнааркавага стылю класіцызму. Найбольш ярка ён выяўлены ў яго тэракота-цагляных камбінацыях, падобных раннехрысціянскім і візантыйскім будынкам, што праявілася ў пабудаванай Цыбландам царквы Санкт-Баніфац у Мюнхене. Царква была ім створаная пад уплывам паездкі ў Італію, куды Цыбланда адправіў для вывучэння рымскай архітэктуры баварскі кароль Людвіг I.
Цыбланд быў прафесарам архітэктуры ў мюнхенскай Акадэміі і старэйшым дарадцам архітэктуры. У 1864 годзе ён быў узнагароджаны баварскім ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» і прускім ордэнам «Pour le Mérite».
Выбраныя працы 1820 — Заканчэнне мюнхенскага Палацавага тэатра 1839 — Заканчэнне у Мюнхене (пасля смерці Ё. Д. Альмюлера) 1838—1845 — царква ў Мюнхене 1838—1848 — будынак Дзяржаўнага антычнага збор у Мюнхене 1839—1850 — заканчэнне будаўніцтва замка Хоэншвангау 1849 — лютэранская ў Мюнхен-Перлаху.
Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Баварыі Катэгорыя:Архітэктары Мюнхена Катэгорыя:Кавалеры ордэна Pour le Mérite