«Магілёў» — гасцініца ў Магілёве, размешчаная па праспекце Міру, 6. Пабудавана ў 1972 годзе, архітэктары В. Астаповіч, Г. Бенядзіктаў, А. Лукомская.

Архітэктура

Будынак 14-павярховы, пастаўлены перпендыкулярна да праспекта. Разлічаны на 654 месцы. Вырашаны ў простых манументальных формах, адпаведных яго вышыннаму аб'ёму. Першыя 2 паверхі маюць суцэльнае зашкленне, астатнія вырашаны адзіным аб'ёмам з рэгулярным рытмам балконаў-лоджый. У архітэктурны дэкор галоўнага фасада ўведзены канструкцыйныя металічныя дэталі, якія ўзбагачаюць яго пластыку; фасад, што выходзіць на праспект, члянёны вертыкальнай стужкай аконных праёмаў. На першым паверсе прасторны вестыбюль, хол, службовыя памяшканні. У інтэр'еры вестыбюля дэкаратыўнае пано (медзь, чаканка; мастак Ю. Любімаў). На другім паверсе знаходзяцца рэстаран, кафэ і камбінат бытавога абслугоўвання.

Да 14-павярховага корпуса па лініі забудовы прылягае 2-павярховы спартыўны блок (Дом спорту) з плавальным басейнам і фізкультурнай залай. Перад гасцініцай — невялікая плошча з стаянкамі для аўтамашын.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Праспект Міру (Магілёў) Катэгорыя:Гасцініцы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:1972 год у Магілёве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Георгія Бенядзіктава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валянціна Астаповіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Алены Лукомскай