Паўно́чнае Ко́сава (, ) — неафіцыйная назва раёна ў паўночнай частцы Косава, населенага пераважна сербамі, тым часам як у астатняй частцы абсалютную большасць (больш за 90 %) складаюць албанцы. Таксама раён называецца Ібарскі Колашын (, ), назва выкарыстоўвалася яшчэ да канфлікту ў краі.

З пункту гледжання Сербіі аўтаномны край Косава і Мятохія ёсць часткай Сербіі, пры гэтым знаходзіцца пад пратэктаратам ААН. Тым часам улады часткова прызнанай Рэспублікі Косава лічаць Паўночнае Косава сваёй тэрыторыяй, заяўляюць пра тэрытарыяльную цэласнасці сваёй дзяржавы.Liberty Live — Хашим Тачи критикует французских военных

Фактычна, Паўночнае Косава не падпарадкоўваецца ні ўладам Сербіі, ні ўладам часткова прызнанай Рэспублікі Косава, а знаходзіцца пад міжнародным кіраваннем на падставе рэзалюцыі 1244 СБ ААН.

Гл. таксама Рэспубліка Косава

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Косава