Тэатр юных гледачоў імя А. А. Бранцава () — тэатр у Санкт-Пецярбургу, адзін з першых прафесійных рэпертуарных дзіцячых тэатраў Расіі.

Тэатр быў заснаваны А. А. Бранцавым і адкрыўся 23 лютага 1922 года спектаклем «Канёк-Гарбунок». Гэты спектакль доўгія гады быў свайго роду візітнай карткай тэатра, а Канёк-Гарбунок — яго эмблемай.

З 1922 па 1962 год тэатр займаў памяшканне былога Ценішаўскага вучылішча на Махавой вуліцы ў Ленінградзе (цяпер у будынку знаходзіцца вучэбны тэатр «На Махавой»).

У гады вайны, з 1942 па 1944 год, трупа тэатра была ў эвакуацыі на Урале. Акцёры выступалі на сцэне Бярэзнікаўскага драматычнага тэатра.

У 1962 годзе тэатр пераехаў у сучасны, спецыяльна спраектаваны будынак (архітэктар А. У. Жук) на плошчы, якой у тым жа годзе было прысвоена імя Піянерскай. У архітэктурным праекце А. У. Жука знайшлі адлюстраванне распрацоўкі А. А. Бранцава, усё было адаптавана да тэатральных і педагагічных традыцый Ленінградскага ТЮГа.

Адрас тэатра Санкт-Пецярбург, Піянерская плошча, д. 1.

Катэгорыя:Тэатры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Тэатры юнага гледача Катэгорыя:Дзіцячыя тэатры