Прынцэса Луіза дэ Мерод (, народжаная Лікі; 21 сакавіка 1972, Найробі, Кенія) — кенійскі палеантолаг. Займаецца даследаваннем і раскопкамі акамянеласцяў старажытных гамінідаў ва Усходняй АфрыцыMitchell, Ryan 2003..

Біяграфія Луіза Лікі нарадзілася ў Найробі (Кенія) у 1972 годзе, у сям'і палітыка і палеаантраполага Рычарда Лікі і палеаантраполага Міў Лікі. У тым жа годзе памер яе дзядуля, вядомы антраполаг Луіс Лікі. Упершыню Луіза пачала прымаць актыўны ўдзел у пошуках акамянеласцяў ў 1977 годзе ва ўзросце 6 гадоў і стала самым маладым чалавекам, які знайшоў акамянелага гамінідаPearson, Stephanie (2003-12). «Louise Leakey» in «XX Factor». Outside Magazine, December 2003.

Луіза Лікі атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі па праграме міжнароднага бакалаўрыяту Аб'яднанага Сусветнага каледжа Атлантыкі, а таксама ступень бакалаўра навук у галіне геалогіі і біялогіі ад Універсітэта Брысталя. Пасля, у 2001 годзе, яна атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана.

У 1993 годзе да яе далучылася яе маці Міў Лікі, як яшчэ адін кіраўнік палеанталагічнай экспедыцыі ў Паўночнай Кеніі. Даследчы праект Каобі-Фора быў адной з самых прыкметных праграм апошніх двух дзесяцігоддзяў, у ходзе якога былі знойдзены некаторыя найбольш вядомыя акамянеласці гамінідаў, у тым ліку Kenyanthropus platyops.

Яе ініцыятывай было размяшчэнне лічбавых мадэляў калекцыі акамянеласцяў у віртуальнай лабараторыі афрыканскіх фасілій, дзе мадэлі могуць быць загружаныя ў формате 3D, надрукаваныя або выразаныя з кардона для калекцыі.

У 2003 годзе Луіза Лікі выйшла замуж за бельгійскага прыматолага, прынца Эмануэля дэ Мерода. У пары нарадзілася дзве дачкі: прынцэса Сейя дэ Мерод (2004) і прынцэса Алексія дэ Мерод (2006)Bowman-Kruhm, Mary (2005). «The Leakeys: A Biography». ISBN 0-313-32985-0..

Катэгорыя:Антраполагі Катэгорыя:Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палеаантраполагі