Еўрапейская кінаакадэмія () была заснавана ў 1988 годзе ў Берліне па ініцыятыве еўрапейскіх кінарэжысёраў для прасоўвання еўрапейскага кінематографа ў свеце. Акадэмія вядома сваёй штогадовай прэміяй.

Гісторыя

У 1988 годзе акадэмію пад назвай Еўрапейскае кінематаграфічнае таварыства афіцыйна зарэгістраваў яго першы прэзідэнт, шведскі рэжысёр Інгмар Бергман разам з 40 кінавытворцамі з усёй Еўропы з мэтай садзейнічання ў прасоўванні еўрапейскага кінематаграфічнага мастацтва ва ўсім свеце і для падтрымкі інтарэсаў еўрапейскай кінавытворчасці. Першым старшынёй таварыства быў абраны Вім Вендэрс. Двума гадамі пазней Еўрапейскае кінематаграфічнае таварыства было перайменавана ў Еўрапейскую кінаакадэмію (), якая была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя.

У 1996 годзе Інгмар Бергман перадаў прэзідэнцтва Віму Вендэрсу, а новым старшынёй стаў брытанскі прадзюсар Нік Паўэл. Бягучым старшынёй EFA з’яўляецца польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Агнешка Холанд.

Рада На 2017 год Еўрапейская кінаакадэмія мае наступны склад рады: Прэзідэнт: Вім Вендэрс Старшыня: Агнешка Холанд Намеснікі старшыні: Майк Даўні, Антоніа Саура Сябры рады: Фрэнсіс Б’еспфлуг, Àngela Bosch Rius, Раберта Чыкута, Цільдэ Корсі, Хелена Даніэльсан, Ілан Джырард, Angeles Gonzáles-Sinde, Ванэса Хенеман, Хенінг Кам, Лінда Майлс, Рэбэка О’Браен, Ева Пушчынска, Марэк Разенбаўм, Ада Саламон, Іра фон Гінант, Кшыштаф Занусі Ганаровыя сябры рады: Бен Кінгслі, Душан Макавееў, Іштван Сабо

Членства ў акадэміі паводле краін Да сярэдзіны 1990-ых гадоў колькасць сяброў кінаакадэміі была фіксаваная і складала 99 чалавек. У 1996 годзе было прынята рашэнне адкрыць кінаакадэмію для большай колькасці ўдзельнікаў. Гэта прывяло да таго, што цягам наступных дзесяцігоддзяў колькасць кінаакадэмікаў пастаянна павялічвалася і ўрэшце дасягнула некалькіх тысяч. На 16 студзеня 2018 года сябрамі акадэміі з’яўляюцца 3339 чалавек. Гэта прадстаўнікі наступных краін: — 620 — 267 — 256 — 205 — 188 — 163 — 160 — 143 — 141 — 125 — 103 — 82 — 75 — 64 — 58 — 56 — 55 — 50 — 49 — 44 — 37 — 32 — 32 — 32 — 31 — 27 — 27 — 22 — 21 — 20 — 20 — 19 — 19 — 17 — 16 — 14 — 14 — 8 — 7 — 4 — 4 — 3 — 2 — 2 — 2 — 1 — 1 — 1 Сябрамі акадэміі з’яўляюцца чацвёра прадстаўнікоў Беларусі: кінарэжысёры Віктар Аслюк і Віктар Дашук, актрыса Яна Новікава і прадзюсар Вольга Чайкоўская.

Еўрапейская кінапрэмія

Штогадовая цырымонія ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміяй (якая да 1996 года насіла назву «Фелікс») з’яўляецца галоўным мерапрыемствам, сярод тых, што праводзіць акадэмія. Цырымонія зазвычай адбываецца ў пачатку снежня ў адным з гарадоў Еўропы (часцей за ўсё ў Германіі). Першая цырымонія ўручэння прэміі сімвалічным чынам была праведзена ў Заходнім Берліне 26 лістапада 1988 года. Да ўдзелу дапускаюцца толькі еўрапейскія фільмы, рэжысёры і г.д.

Спасылкі

Катэгорыя:Кінематограф Еўропы Катэгорыя:Арганізацыі Берліна