Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі — мастацкая галерэя, адкрытая 5 лютага 2002 года ў Гомелі. Філіял Музейна-мастацкага цэнтра Гомеля.
Апісанне Галерэя адкрыта ў знак удзячнасці Гомеля за дар калекцыі з 50 карцін мастака, якія сталі асновай фонду галерэі. Жонка мастака, Мацільда Вашчанка, перадала гораду калекцыю, якая ўключае 70 работ сучасных беларускіх мастакоў, сяброў і вучняў Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі. Калекцыя галерэі папаўняецца працамі мастакоў і станам на 2017 года налічвала каля 400 экспанатаў. У фондзе галерэі ёсць працы такіх беларускіх мастакоў як Зоя Літвінава, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Кішчанка, Віктар Альшэўскі, Валерый Шкаруба, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Сяргей Цімохаў, Аляксей Ксяндзоў, Роберт Ландарскі, Мікалай Казакевіч і інш.
Плошча будынка галерэі па вуліцы Карповіча, 4 — 895 м². Экспазіцыйная плошча — 313 м², выставачная плошча — 223 м².
У галерэі штогод праводзяць больш за 30 выстаў. У 2011 годзе скончана мадэрнізацыя памяшканняў новай выставачнай залы па праспекце Леніна, 43 плошчай 391 м². Цяпер выставачная зала ўключае выставачныя плошчы, мастацкі салон і краму тавараў для мастакоў.
Выстаўкі 13 сакавіка — 29 сакавіка 2015 года: выставачны праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», частка ІІ, Гомель ArtDigest-Belarus. «Диалог эпох» прозвучал в Гомеле Селфи на фоне «Адама и Евы». В Гомеле открылась выставка современного искусства.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Музеі Гомеля Катэгорыя:З’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Гомелі Катэгорыя:Вуліца Карповіча (Гомель)