Уладзімір Садоўскі (нар. ) — беларускі пісьменнік-фантаст і краязнавец з Маладзечна.https://kraj.by/belarus/news/kultura/-bloger-z-maladzechna-uladzimir-sadouski-napisau-zombi-horar-1813-2016-07-19 .

Біяграфія Скончыў энергафак БНТУ (2009). Вядомы краязнаўчымі артыкуламі і зомбі-хорарам «1813», які ў 2017 годзе трапіў ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца. Дэбютная кніга аўтара таксама трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» http://pen-centre.by/2017/03/21/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html . Апавяданні Садоўскага друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», у газеце «Літаратура і мастацтва». У 2018 годзе выйшаў зборнік фантастычных апавяданняў аўтара пад назвай «Проста фантастыка».

Літаратура Голуб А. Інжынер-гісторык // Энергетика Беларуси № 5(384), 14 марта 2018. -- С. 6.

Спасылкі

Старонка Уладзіміра Садоўскага на Facebook. Блог Уладзіміра Садоўскага. Алфавіт Уладзіміра Садоўскага. Бібліяграфія Уладзіміра Садоўскага на FantLab.ru.

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі